Презентация по географии на тему Поверхностные воды. Реки


Чтобы посмотреть презентацию с картинками, оформлением и слайдами, скачайте ее файл и откройте в PowerPoint на своем компьютере.
Текстовое содержимое слайдов презентации:

Паверхневыя воды. РэкіВы даведаецеся• Што такое рака і з якіх частак яна складаецца?• Якая будова рачной даліны?• Чым адрозніваецца горная рака ад раўніннай, парогі ад вадаспадаў? Паверхневыя воды. Рака і яе часткі. Воды, якія знахо-дзяцца на паверхні сушы ў складзе розных водных аб’ектаў, называюцца паверхневымі. У іх склад уваходзяць як пры-родныя водныя аб’екты (рэкі, азёры, ледавікі і інш.), так і штучныя, створаныя чалавекам (вадасховішчы, сажалкі і каналы).Аб’ём вады ў рэках свету — 2000 км3. Натуральны рух вады ў напрамку цячэння адбываеццаў вадацёках. Калі яго даўжыня меншая за 10 км, то гэта ручай, калі звыш 10 км — рака.Рака — прыродны водны паток, які цячэў выпрацаваным ім натуральным па глыб-ленні — рэчышчы. Рэкі бываюць пастаянныя іперасыхаючыя, апошнія частасустракаюцца ў засушлівыхабласцях (у пустынях Афрыкі,Аравійскага паўвострава, Аўст-раліі, Цэнтральнай Азіі). Любая рака мае пачатакі канец. Месца пачатку ракіназываецца вытокам, мес-ца ўпадзення ракі ў іншуюраку ці мора — вусцем. Вытокам ракі можа служыць ручай, крыніца, возера, балота,ледавік, які растае. Вусцем можа быць іншая, больш буйная рака, возера, мора або акіян. Вусці рэк могуць мець розную форму, самая распаўсюджаная з якіх -дэльта. Дэльта — пашыранае вусце ракі трохвугольнай формы,дзе рэчышча падзяляецца на мноства веерападобных рукавоўі пратокаў. Добра развітыя дэльты ёсць у Ніла, Місісіпі,Волгі, Лены. (Знайдзіце і пакажыце іх на карце.) Найбуй-нейшая дэльта на планеце (плошчай каля 100 тыс. км2)знаходзіцца ў вусці рэк Ганг і Брахмапутры ў Азіі (мал. 91).Мал. 91. Дэльта рэк Ганг і Брахма-путры Адлегласць ад вытока да вусця называецца даўжынёйракі. Рэкі адрозніваюцца па даўжыні. Малымі лічацца рэкідаўжынёй менш за 100 км, сярэднімі — ад 100 да 500 км,буйнымі — звыш 500 км. Самая доўгая рака Паўднёвай Амерыкі і планеты ў цэлым — Амазонка (7194 км) (з вытокам Апурымак — прытокам Укаялі). Самая доўгая рака Афрыкі — Ніл (6671 км),Паўночнай Амерыкі — Місісіпі (6420 км), Еўразіі — Янцзы (6300 км), Аўстраліі — Дарлінг (2739 км). (Знайдзіце на карце.) 2. Элементы рачной даліны.Рачная даліна — створанае ракой выцягну-тае паніжэнне ў рэльефе з ухілам у бок ця-кучай вады.У час разліваў, выкліканых выпадзеннем дажджоў абораставаннем снягоў і ледавікоў, рака выходзіць з рэчыш-ча, затапляючы прылеглую частку рачной даліны — пойму(мал. 92). Пойма — прырэчышчавая затапляемая частка рачной даліны.Пойма — прырэчышчавая затапляемая частка рачной даліны. Адрозніваюць нізкую і высокую пойму. Нізкая пойма за-тапляецца амаль штогод, а высокая — толькі раз у некалькігадоў у час моцных разліваў. Вышэй за пойму размяшчаюц-ца схілы рачной даліны, часта ў выглядзе прыступак, якіяназываюцца надпойменнымі тэрасамі. Яны ўзнікаюць,калі рака паглыбляе свае рэчышча. Рачная даліна абмежава-на карэннымі берагамі. Рачная сістэма. Рачны басейн. Водападзел. Вадацёкбольшай даўжыні, які самастойна ўпадае ў вадаём і пераносіцьбольшую колькасць вады, называецца галоўнай ракой. У яе ўпадаюць больш дробныя рэкі — прытокі. Яны бываюць правыя (упадаюць з правага берага, калі стаяць тварам да вусця) і левыя (упадаюць з левага берага). У некаторых рэк бывае шмат прытокаў, напрыклад у Амазонкі іх больш за 200.(Знайдзіце на карце буйныя прытокі Амазонкі.) Галоўная рака з прытокамі ўтварае рачную сістэму (мал. 93). Як правіла, прытокі карацейшыя за галоўную раку, алебываюць выключэнні. Напрыклад, у рачной сістэме Мурэя-Дарлінга ў Аўстраліі Дарлінг мае большую даўжыню, але галоўнай ракой лічыцца больш паўнаводны Мурэй (2570 км). Рачны басейн — тэрыторыя, якую займаерачная сістэма.Суседнія рачныя басейны падзяляюцца ўмоўнай лініяй —водападзелам. Водападзелы звычайна праходзяць па най-больш высокіх формах рэльефу мясцовасці. Галоўны водападзел Зямлі размяжоўвае басейны рэк, якія ўпадаюць у Ціхі і Індыйскі акіяны (47 %), ад сцёку рэк, якія ўпадаюць у Атлантычны і Паўночны Ледавіты акіян (53 %). Вобласці ўнутранага сцёку, якія не маюць сцёку ў акіян, і бяссцёкавыя вобласці (наогул не маюць сцёку) займаюць на планеце каля 32 млн км2. (Знайдзіце на карце.) Раўнінныя і горныя рэкі. На напрамак і характар ця-чэння ракі ўплывае рэльеф. Па характары цячэння і будове рачной даліны адрозніваюць рэкі раўнінныя і горныя. У рэк, якія перасякаюць раўнінную мясцовасць, павольнае плаўнае цячэнне і шырокая даліна. Горныя рэкі адрозніваюцца хуткімцячэннем, цякуць у вузкіх далінах з крутымі схіламі. Калі рачная даліна горнай ракі глыбокая з вельмі крутымі, нярэдка ступеньчатымі схіламі і вузкім дном, то яна называецца каньёнам. Мал. 94. Гранд-КаньёнПравообладательАдзін з найглыбейшых рачных каньёнаў (1800 м)свету — Гранд-Каньён на рацэ Каларада ў Паўноч-най Амерыцы (мал. 94). Вадаспад — свабоднае падзенне вады з крутога ўступа, які перасякае рачное рэчышча. Найбольш вядомымі з’яў ляюцца вадаспадВікторыя на рацэ Замбезіў Афрыцы (вышыня 120 м,шырыня 1800 м) (мал. 97)Мал. 97. Вадаспад Вікторыя Самы высокі вадаспаду свеце — Анхель (1054 м)на р. Чурун у ПаўднёвайАмерыцы. Ніягарскі вадаспад у Паў-ночнай Амерыцы, Каскад з 275 вадаспадаў на рацэ Ігуасу ў Паўднёвай Амерыцы. (Знай-дзіце на карце.) Паверхневыя воды — гэта рэкі, азёры, балоты,ледавікі, каналы, вадасховішчы. 􀂍 Рака — прыродны водны паток, які цячэ ад вытоку да вусця. 􀂍 Па даўжыні рэкі бываюць малыя, сярэднія і буйныя. 􀂍 Самая доўгая рака — Амазонка (7194 км). 􀂍 Элементы рачной даліны: рэчышча, пойма, тэраса, карэнны бераг. 􀂍 Рачная сістэма складаецца з галоўнай ракі, правых і левыхпрытокаў. 􀂍 Парог — выступ у рэчышчы ракі парод, якія цяжка разбураюцца, вадаспад — свабоднае падзенне вадыз крутога ўступа. 􀂍 Канал — штучная водная артэрыя, якая злучае рэкі і вадаёмы. 1.Якія вылучаюць элементы ў рачной даліне? 2. У чым адрозненне паміж рачной сістэмай, рачной далінай і рачным басейнам? 3. Чым адрозніваецца раўнінная рака ад горнай? 4. У рачным басейне якой ракі знаходзіцца ваш населены пункт?

Приложенные файлы


Добавить комментарий